Спадчына: Фрыдзон Разалія Захараўна
Серада, 30 Жнівень 2023 14:54
2 лютага 2023 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Разаліі Захараўны Фрыдзон (1903–1976), удзельніцы партызанскага руху, камандзіра жаночага партызанскага атрада «Радзіма»
Разалія Захараўна Фрыдзон (Гарніц) нарадзілася 2 лютага 1903 г. у в. Ліцвінава Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1920 г. працавала машыністкай у Полацкім акпрафсавеце (акруговая рада прафесійных саюзаў). З 1926 г. – старшыня акруговага саюза савгандльслужачых. Узначальвала аддзелы аховы здароўя ў Жлобіне, Дрысе, Расонах.
З 1937 г. па 1940 г. працавала загадчыцай аддзела пісьмаў у газеце «Большевик Беларуси» г. Барысава. У 1941 г. стала інструктарам Дзяржынскага райкама КП(б)Б і загадчыцай раённага аддзела аховы здароўя, дзе яе застала Вялікая Айчынная вайна.